РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як просіцца сьцежка пад ногі
I тчэцца яе палатно!
Да самай апошняй дарогі
Я буду з табой заадно
 
Ня толькі таму, што кахаю,
Жыцьцём за насьмешку плачу:
Я іншага шчасьця ня знаю
I ведаць яго – не хачу!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.