РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Любіце не вясну,
А птушак шчабятаньне.
Як лёс празь сівізну –
Тваіх гадоў дыханьне.
 
Адчайны крыгалом,
Надзеі ж – не скрышыцца!
Празь лёд, праз буралом
Твая вясна вяршыцца.
 
Бы ў самы першы раз
На рэсквасі расстаньня
Прымаю не адказ,
А цішыню пытаньня.
 
Ты можаш прамаўчаць,
Ды не забыць пра гэта!
На беразе пляча
Спакойны наступ лета.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.