РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А зь якой былой разлукі
Працягну насустрач рукі
I ў зьдзіўленьні анямею
Перад воблікам тваім...
 
На пуцінах суравею
Растае спадману дым.
 
Вось ён: дужы, нечаканы,
Неспазнаны, некаханы
Горкай краскай палявою,
Пылам выстылых дарог...
 
Труднай ласкі удастою
Заглянуць на мой парог.
 
Што ж –  глядзі! Я вось такая:
Незямная і зямная,
З дрогкай радасьцю бяссоннай,
Зь непрагляднаю вярстой...
 
Дабрадзеем – стол кухонны.
Ліхвяром – пісьмовы стол.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.