РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сярод зімы сьняжыстай,
Сярод вясны вятрыстай
Я вырасла, каб сэрцам
Адчуць цяпло зямлі...
А сэрца, нібы ліст той,
Трапечацца празрыста
Датуль, пакуль балюча
Мы рук не разьнялі.
 
У зьвечарэлай скрусе,
Калі сьвятлу малюся,
Што узышло ласкава
Над горкай цішынёй,
Скажы, якою сілай
На боль скразны «мой мілы!» –
Ты ціха адплываеш
Да прыстані другой?
 
Скажы, зь якой нагоды
Не на гады, а годы
Расстайныя адлічваць
Шляхі і цягнікі
I сьцішыцца на думцы
Адной,
              адкуль ня клічуць
Ні воблачкам адчаю,
Ні поціскам рукі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.