 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
для А.Б.
Нават цяжка паверыць, Нто мы былі яшчэ маладзейшыя, Чым цяпер, Што нашая скура была такая тонкая, Што вены блакітнелі праз яе, Як лінеечка ў школьных сшытках, Што сусьвет быў простым дваровым сабакам І кожны раз сустракаў нас ля дому пасьля ўрокаў. І мы ўсё хацелі забраць яго да сябе, А потым яго забраў нехта іншы – Даў імя І вучыў камандзе «чужы» На нас. І таму мы прачынаемся па начох. І запальваем сьвечкі тэлевізараў, І ў іх цёплым полымі пазнаем Твары і гарады, І сьмелыя зранку зьвяргаем Яечню з патэльні... А наш сабака вырас на чужым павадку, А нашыя маці раптам перасталі спаць з мужчынамі. І гледзячы на іх сёньня, Усё лягчэй паверыць у нявіннае зачацьце. А зараз уяві сабе: Дзесьці ёсьць гарады З каменнымі белымі дамамі, Раськіданымі ўздоўж берагу акіяну, Як яйкі гіганцкіх марскіх птушак. І ў кожным доме – легенда пра капітана, І кожная пачынаецца так: «Малады і прыгожы…»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|