РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой горкі прыпамін,
Жыцьця скупая проза:
Яго туга – Палын!
Яе сьвятло – Бяроза!
Якой бы старане
Ні аддаваць паклоны –
Заўсёды для мяне
Шчыміць агонь зялёны.
Над самым судным днём
I над жыцьцёвай прозай
Панікну Палыном
I выстаю – Бярозай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.