 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Так наступае далячынь, I лёгкаю смугою У небе – сінія ключы Сустрэчнага настрою. Вось-вось успыхне повязь траў Надзейнаю палоскай Паміж скразных і тлумных спраў Між горадам і вёскай. I лёгка ўзьнімецца рука Над цішай утрапёнай Між глыбінёй чарнавіка I глебай узрыхлёнай. На зломе вольнага крыла I у зьвячэлым слове Жыві, трагэдыя сьвятла Маёй зямной любові!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|