РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк –
Гэта помнік гарадам,
Гэта –
ТА-ДАМ!
Гіганцкая рыба,
У якой луска ад зьдзіўленьня
Паўстала дыбам,
І ўсё, што дагэтуль было дымам,
Знайшло агонь, які яго нарадзіў.
 
Пена шампанскага
Пераплаўленая ў метал,
Шкляныя рэкі
Запушчаныя ўгару,
І тое, пра што ня скажаш ксяндзу -
Тут выкладаеш таксісту.
 
І нават час ідзе з аншлагам,
Калі пад агульны ох і ах,
З чорнага капелюша
Хвастаты маг
Вымае Нью-Ёрк
За вушы хмарачосаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.