 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...Толькі вецер кране беласьнежны кілім. ...Лёд калодзежа мама праб’е. Пасьвяткуем. На сходах ўзахлёб пашумім, Правяраючы час і сябе. На вясельлі зайграе сьляпы інвалід, Але песьня ўзьляціць не ў жальбе. Памяркуем. Адыдзем ад звад і ад крыўд, Правяраючы час і сябе. Скажуць сонца і першая краска: «Жыві!» Жар вандроўных вугельчыкаў бура зграбе. Друга самага лепшага апускаючы ў жвір, Час пазначым. Праверым сябе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|