У паратунку бласлаўляю хату, Што вынесла ваенны дым і страту, Што не маўчыць, калі прыеду позна I позна сяду за шырокі стол... А нашыя дарожанькі – так розна – Разьбегліся. I поле навакол. Ў маёй самоце вінавата хата, Якая мала што ўзяла ад сьвята. Ды будзь навечным: Жыта, Соль, Кадрыль. Сьнег у Сібіры – над магілай брата, Над бацькавай – разгублены матыль.
|
|