Ты слухай-паслухай, Таварыш і брат: Заўсёды наперад! Ніколі назад! Глядзі – во імчыцца – Жыцьцю напралом – Па полі, па пушчы Віхор-буралом. Як віхры, машыны Бягуць па зямлі; Па моры па сінім Плывуць караблі. У моры, ў азёры, Палошчучы муць, Крыніцы і рэкі Цякуць і цякуць. Арлы-самалёты Сьвідруюць прастор Ня знаючы ў лёце Ні меж, ні разор. Заўсёды наперад! Ніколі назад! ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Во гэтак, няйначай, Таварыш і брат!
1931
|
|