 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Фабрыка Ананімных Сьлёзаголікаў
|
І ізноў па выніках года Самых высокіх паказальнікаў Дасягнула Фабрыка Сьлёз. Пакуль Міністэрства Транспарта таптала абцасы, Пакуль Міністэрства Сардэчных Справаў Білася ў гістэрыцы, Фабрыка Сьлёз працавала па начах, Нават па сьвятах ставіла рэкорды вытворчасьці. У час калі Станцыя па апрацоўцы ежы Перажоўвала чарговую катастрофу, Фабрыка Сьлёз перайшла на эканамічна пераважную Пераапрацоўку адходаў мінулага – Галоўным чынам, асабістых успамінаў. Фатаздымкі работнікаў года Ўрачыста размясьцілі на сьцяне плачу. Я – інвалід працы фабрыкі-героя сьлёз, У мяне на вачох мазалі, У мяне пералом шчок. Мне плацяць заробак прадукцыяй, якую я вырабляю. І я шчасьлівая тым, што маю.
2005
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|