 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзень згасае. Нават ночы мала. Дальняй зоркі невядомы гук. Як і не было, не цалавала – Нібы птаха выпусьціла з рук. Ах, была такою непакорнай! I была мякчэй самой травы. А цяпер ў акно душы так горна Трубяць золкай долі журавы. Памалюся за тваю удачу, За тваю дарогу-каляю I сама у цішыні гарачай Так заплачу, нібы запяю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|