 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чаго б я хацела? Быць маленькай вяснушкай на носе ветру, Ехаць у машыне з аткрытым верхам Побач з мужчынам у сталым веку, А хай і падлеткам. І быццам усё, што было дагэтуль, Толькі мытня за якою гэтае лета. Закінуў Бог ў мяне сэрца, Як у пруд манэту, І загадаў жаданьне, І зьнік у паветры, І засталося ўсё акрамя веры. Выстаў мой багаж за дзьверы, Выкінь мой квіток з акна, Выкінь мой сумнеў і боль – Уу іх няма патрэбы больш, Бо мы сёньня будзем разам да відна. І горы прыселі як бегуны на старце, І вецер уздымае іх зялёныя майкі, А потым горы – гігантскія чарапахі, А потым ён прапануе мне развітацца. І быццам колер ягонае скуры – гэта Дакладны колер сонца падчас зьмярканьня, І дарога выскоквае з-пад колаў, Як зграя саранчы, і нясецца ўдалеч. І быццам вейкі з Божых вачэй, Падаюць зоркі – ярчэй, яшчэ! І Бог не пасьпявае з жаданьнем, А Богу трэба – хутчэй! Хутчэй! І немагчыма заснуць з тым мужчынам, Зь ім цела становіцца ўначы Музыкай саранчы.
Чаго б я хацела?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|