Як за дажджамі частымі-рабымі, За кудасой, дзе шляху не відно, То ластаўкаю першай, то рабінай Пастукаюся ў чуйнае вакно. Нацятыя, нібы пасьля разлукі, Паверх прасьцінкі, што сьвятлей сьнягоў, Уздрыгваюць у сьне кароткім рукі У водгульлі заранак і грамоў. У сенцах – бульбы пах і лугаўя. Сьвяты снапок у закутку мадзее. ...Дзень добры, мама! Гэта зноўку я, Уся твая гаркота і надзея.
|
|