Калі на берагох тваіх высокіх Заранкай днее вока вугалька, Я чую твой неўтаймаваны рокат. Плыві, плыві, празрыстая рака! Маёй вясны адкрытая старонка, Ў табе я чую сьпеў сваёй сястры. Хіба ня тут цьвілі вянкі з рамонкаў I на Купальле ладзілі кастры... Хіба ня ты люляла на далонях Лілеяў сны і думы мужыка, Тапіла гнеў, паіла быстрых коней, Бусьлінага чакала важака?! Я чую твой неўтаймаваны рокат, Калі ты воды плыткія нясеш. Плывеш, рака, зьмялелая ў высокіх У берагох. I жалю дадаеш.
|
|