РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трыпціх
Вершы першага снегу
1
 
Мы ў парку, дзе дрэвы - у мроях, у сне.
Сюжэт наш банальны, не новы, спрадвечны,
такі ж ненадзейны і недоўгавечны,
як самы першы ў гэтым годзе снег.
 
І словы светлыя, і лёгкі смех.
Нішто нас засмуціць з табой няздатна.
І рукі тваёй дотык такі ж далікатны,
як самы першы ў гэтым годзе снег.
 
Кахаць - высока, хораша - ці ж грэх?
Скажы, святая, вечная Каложа.
Няхай між намі будзе ўсё прыгожа,
як самы першы ў гэтым годзе снег.
 

 
                2
Віншую цябе з першым снегам.
У нашай прамоклай Гародні,
дзе восень бясконца пануе,
ён падае, як суцяшэнне,
з'яўляецца светлым імгненнем,
чаруе,
хвалюе.
Віншую!..
 

                3
Першы снег.
Пад нагамі ён стане
бруднай, брыдкай вадой.
А што стане са мной?
А з каханнем?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.