РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вясну ніяк не знаходжу,
згубілася недзе ў трох соснах.
Штодня
іду па яеслядах.
І сама заблудзілася
ў снах,
у мроях,
у нашых з табою сустрэчах.
Пакажы мне, мой свеце,
дарогу,
навучы мяне,
дзе знайсці
тую светлую, добрую панну,
што прыносіць цяпло і каханне,
выйсці з кола зачараванага,
шчодрым лёсам наканаванага.
Ты даруй мне, вясна,
я стамілася,
не знайшла я цябе,
заблудзілася.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.