РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нас з табой разлучыла вясна,
што калісьці ўварвалася смела
ў нашы лёсы,
спявала, звінела
і крышыла паводкай да дна
ўсё ў душы маёй,
кволай, нясмелай,
не ад шчасця вясной захмялелай.
Закружыла мяне яна
ў вір жаданняў,
што клічуць і просяць...
Нас з табой разлучыла вясна,
нас з табой пазнаёміла восень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.