РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На вуліцы Ажэшкі цвітуць каштаны
Дыстых
1
Нібы кветкі каштанаў,
белай хваляй плывуць твае словы,
ападаюць на вочы і вусны
далікатнай, празрыстаю явай.
Нешта светлае і чаканае
заварожвае, ап'яняе.
То не словы твае.
То проста -
белай хваляй плывуць каштаны.
 

            2
Над Гародняй плыве пяшчота
з самых светлых, ласкавых слоў.
Знітаваныя з рук і вуснаў,
мы, адроджаныя наноў.
 
Недзе ўнізе цвітуць каштаны
ў непаўторным маі маім.
Я бязважкай слязінкай стану,
каб упасці пад ногі ім.
 
Растварыцца б і знікнуць, як свечкі,
што ў каштанах пылаюць журбой.
Ты даруй мне, даруй, вольны вецер,
што няволяю стала тваёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.