РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Маю душу ў спакоі пакінь,
дум крылатых ня стаў на калені,
на’т вачэй паднямонская сінь
пацямнела ў адчаі цярпеньняў.
 
Не скрываю няспутаных дум,
узіраюся сьмела і проста,
сваёй сьцежкай наперад іду –
Юдаў твар для мяне не сяброўства.
 
Мо’ замала вам грошай далі?
Што ж, прадаць вам другіх давядзецца.
Прыйдзе час, і на нашай зямлі
на пакутнай ня будзе вам месца.
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.