РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасей палоску
Пасей ля вёскі
нашу палоску
на вясну, –
летам гарачым
на’т не убачыш,
як нажну.
 
Засей загоны
шаўковым лёнам
пры бары, –
доўгія ніткі
спраду і вытку
пры зары.
 
Пастаў мне хату,
хоць не багату,
ля сяла,
дзе ты, юргіня,
быццам дзяўчына,
расьцьвіла.
 
Пасадзі садзік –
разам ў ім сядзем
спачываць.
Вецер паволі
будзе нам гольлі
нагінаць.
 
Так сярод ніваў
будзем шчасьліва
разам жыць,
начамі вольхі
будуць нам толькі
гаманіць.
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.