Досыць! Алах ўжо губляе пакорных. Болей ня страшны крывавы капрыз. Ля пірамідаў народнага гора будучыня устае, як сфінкс. Пад сьвятлом іскрамётных надзеяў рассыпаецца ў попел страх, ажывае, ўстае, маладзее на зямлі сваіх продкаў фелах. Каб ня стала зямля пустыняй, каб ня плакаў фелах ля магіл, Прамэтэі ўстаюць маладыя, разьліваецца шчодра Ніл.
1956
|
|