РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эгіпет? Эгіпет!
Досыць! Алах ўжо губляе пакорных.
Болей ня страшны крывавы капрыз.
Ля пірамідаў народнага гора
будучыня устае, як сфінкс.
Пад сьвятлом іскрамётных надзеяў
рассыпаецца ў попел страх,
ажывае, ўстае, маладзее
на зямлі сваіх продкаў фелах.
Каб ня стала зямля пустыняй,
каб ня плакаў фелах ля магіл,
Прамэтэі ўстаюць маладыя,
разьліваецца шчодра Ніл.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.