РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юлія Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвятло грэецца
Халодныя абцасы
Разьбіваюць сьвятло ў лужынах.
Больш-менш, больш-менш.
Сьвятло грэецца.
У цыгарэтнай фігурцы,
У запальнічцы,
Якая вандруе,
Каб асьвятляць новыя і новыя вусны.
Сьвятло грэецца
Ў штучным агні,
У фіранках з дыму.
Бруднашчокае –
У пыльных фарах машын.
Безгалосае –
Апранутае ў сьвяцільнікавыя строі.
Голае –
У тваіх зрэнках.
Сьвятло грэецца,
Не сьпяшаючыся,
Нібыта ўцяміўшы:
Агонь – гэта агонія.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.