РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юлія Новік
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бачыш мяне?
– Бачыш мяне? – Не!
Цень на сьцяне
Прышпілены фотаздымкам.
У кнізе – адны карцінкі.
 
Сьвятло шыбуе праз шыбу.
Хіба заўважыш хібы
Усе адразу? – Не, зараза.
 
Цік – на сьпіне.
Так – у кішэні.
Так ці інакш – ажэнім
Голас і сьнежную кучу,
Цемру і ножык бліскучы.
 
Плятуць дзецюкі суровыя
Сурвэткі. Узоры – новыя.
Лухта? Прынясі ліхтар!
 
– Бачыш мяне? – Не!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.