РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ягады
Аднойчы зь сінімі вачыма,
стрункая, як чарот,
зьбірала ягады дзяўчына
то у збанок, то ў рот.
 
«Глядзі, збанок будзе няпоўны,
дзяўчына без турбот».
Сьмяецца: «Ягады ўсё роўна
аднойчы ў год».
 
I клала жменькаю пароўні,
салодкія, як мёд,
каралі ягадаў цудоўных
то у збанок, то ў рот.
 
Аднойчы рожавай вясною
на яснае чало,
як трэпет сэрца пад рукою,
каханьне надышло.
 
«Ня йдзі, дачушка, на гуляньне
і стужкі не ўплятай».
«Пайду. Адно ў жыцьці каханьне,
адзіны май».
 
Пяяла моладзь, млеў гармонік
каханьнем да відна.
Гулялі хлопцы неўгамонна,
бо маладосьць адна.
 
1959
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.