РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыпала сонца прагнымі губамі
Да ручайка і п’е і п’е ваду.
Па сьцежачцы праз мокры луг з грыбамі
У сьпякотны дзень дадому я іду.
Праворуч важна перайшлі каровы,
Налева бусел замахаў крылом.
Здаецца мне, што ў гэты дзень ліпнёвы
Зноў маладой вяртаюся ў свой дом.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.