Скакала сарока, чорна-белабока, па кусьце. Скакала, чакала, зьнекуль выглядала ўсё гасьцей. Вецер горна ўсхліпваў, прыгаршчамі сыпаў сьнег на двор, заносіў дарогі, засыпаў парогі у дакор. А яна скакала, на шлях пазірала: будзе госьць! Гурбы сьнегавыя, коні вараныя – едзе хтосьць! Рогат, сьмех на санях, коні з кутасамі, стрэл біча. Выйдзі, гаспадарык, з сонейкам па твары іх страчаць. Махала сарока, чорна-белабока, хвосьцікам, скакала, кружыла ды наваражыла госьцейкаў.
|
|