 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На каптан для мужа, на ўток і аснову, шукала жанчына фарбы медзьвядзёвай. Гэткай незвычайнай пражаю снавала кросны, гэткай ніткай бабка патыкала, не гнядой, ня бурай і не каштановай – іменна наяўнай фарбай медзьвядзёвай. I малюе мара маладой жанчыны бурага мядзьведзя ў нерушах айчынных і вачмі прабабкі бачыць, як у буру валакуць мужчыны медзьвядзёву шкуру. Ды па тых адважных згасла памяць недзе, што змагалі ў пушчы бурага мядзьведзя. А жанчына марыць ночкаю зімовай і шукае фарбы толькі медзьвядзёвай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|