 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я на кіно ў бацькоў дазволу клянчу. Пасу гусей ў разьлётнай чарадзе. Мой залаты, мой рэзкі сьвет дзіцячы: Мятлушкі сон і чэрапы людзей. Яшчэ пякуць нясьцерпна пахаванкі, Але жыцьцё вяшчуе немаўля. Стрыгуць авечак рупныя сялянкі – I пухам усьцілаецца зямля. Я кніжкі ўсе чытаю па парадку: Пра рыцараў, пра жахі, пра любоў. А цыганы апошнюю апратку Выманьваюць бяз сораму ва ўдоў. Скідае фрэнчы пыльныя Эўропа. Сусед бязногі едзе на кані. А там, на дне сьмярдзючага акопа, – Маліньніку дражнючыя агні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|