 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Попел і чорныя цені майна. Вые у комінах скруха. Як называюцца сьлёзы? – Вайна. Сьмерць. Галадоўка. Разруха. Сьпее сусьветнага жаху града. Хто пазьбірае каменьне? Як называюцца сьлёзы? – Бяда. Здрада. Разрыў. Адчужэньне. Мілы, мы зналі каханьня палын, Трушчыць як сэрцы – самота. Як называюцца сьлёзы? – Сьвятлынь. Радасьць. Зьдзіўленьне. Пяшчота. Крэўнасьць зарук, нібы іскры з кастра... Сьвеце бянтэжны мой, дзе я? Як называюцца сьлёзы? – Сястра. Маці. Планэта. Надзея.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|