Ты дзесяць год забыў мяне, якую Нанова мне вяртае новы час. Ты дзесяць год завеш мяне па бацьку, Нібы тым самым знаеш аддаленьню Халодную і жорсткую мяжу. Ну што ж, з таго ні горача, як кажуць, Ні холадна, павер, даўно і мне! Прысьніцца ноччу мне сьвяты Іосіф, – Дакладней, цесьля I вясковы бондар, – А гэта значыць родны бацька мой. Ён паглядзіць, ці не ўчарнелі рамы, Ці дзьверы не рассохліся ў кватэры, Ці не рыпяць сасновыя масьніцы, Ці ёсьць для сьвята мейсца на куце. I покуль ты завеш мяне па бацьку, I покуль я яшчэ жыву на сьвеце, Яго ніяк я не ўяўляю мёртвым – Я плоць яго, нявыветраны дух!
|
|