 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ружовы цьвет і хараство садоў. Адкрыты жаль заложніцы-эпохі. А на зямлі ня менее удоў, Нібы ва ўсім павінны катастрофы. Чытай сябе і вывучай, паэт, Маліся на магілы і бярозы. Калі ж нарэшце вылюднее сьвет I скончацца ваенныя пагрозы? Калі ж дашчэнту згіне яд і тля I станецца любоў невыпадковай? Бо, як жанчына, цягнецца зямля Да абароннай ласкі мужыковай. Дваццаты век. Бары і курганы. Радзінны сьпеў і пошум Белавежы. Мы ўсё яшчэ будуемся з вайны I – ад вайны! – няўжо ізноў залежым?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|