РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэт
Ты залатую мрою не дагоніш,
А толькі словам немату загоіш
I выйдзеш зноў – бяз слова і пяра...
I ты душу сасьмяглую напоіш
Сівой расою з роднага двара.
 
Усё, што знаў, з маленства ты запомніш
I калыханкай ўсё, што меў, напоўніш,
Нібы Купала, Пушкін ці Саят...
Ты ад расколу сьвет не абароніш,
Дык дзякуй хоць за тое, што аброніш
Шчымлівы і распытлівы пагляд.
 
Ты пасланцоў увагай удастоіш
I сілы непасільныя падвоіш,
Каб усьміхацца і не ўпасьці – ніц!
Правалішся, васкрэсьнеш і прымроіш
Глыток вясны з павысахлых расьніц.
 
Старынны ямб нанова перакроіш,
Зьнябудзеш тлум, забудзеш новы пройгрыш,
Каб дачакацца лепшае з часін.
Ўзьляціш да зор, а ямы не абойдзеш,
Здалееш страх, а ў шклянцы буру знойдзеш, –
Маленькі бог зямлі і вечны сын!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.