РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мтацмінда
У Тбілісі, у пантэоне на гары Мтацмінда,  
пахаваны Ніколаз Бараташвілі, Ільля  
Чаўчавадзе, Акакій Цэрэтэлі, Важа-Пшавэла,  
Галакціён Табідзе...
Вінаградны і сонечны дзень,
Нібы горы, тут высяцца леты.
Не бывае бязгрэшных людзей,
Не бывае бязгрэшных паэтаў.
 
Мы з табою, гара, памаўчым.
Дык чаму ж навакол пасьвятлела?
То каханыя лікі жанчын –
Можа, Мэры, а можа, Натэла.
 
Як прыбіты яны да цябе!
Хоць над ласкай – зямліца сівая.
Час ня можа сканаць у журбе,
Бо паэзія сэрца – жывая.
 
Дай мне сьветлую жменьку надзей,
Цеплынёю грузінскай сагрэтай,
Не бывае бязгрэшных людзей.
Як сьвятых, тут шануюць паэтаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.