РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Часіны года
У глыбокай задуме азерца.
Пах мурожнай прывялай травы.
Я тваё невясёлае сэрца.
...Сьнег ня сходзіць з тваёй галавы.
 
А заўчора трывожна крычалі,
Пакідаючы Пінск, журавы.
Углядаюся ў цемень адчаю –
Сьнег ня сходзіць з тваёй галавы.
 
Засынаючы толькі пад ранак,
Груд падушкі абнімеш ямчэй.
Заваліла, засыпала ганак
Белай памяцьцю белых начэй.
 
Хай пяе маё сэрца, як схоча,
Я шчасьлівыя маю правы.
Мама! Лівень вясновы ляскоча.
...Сьнег ня сходзіць з тваёй галавы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.