РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мацей і Пцімея
Разьліў садоў ды салаўіны пошчак,
Зялёнаму жыцьцю няма граніц.
I на сяле, адкрытым, нібы плошча,
Усё відно да саменькіх драбніц:
 
Дзе крот жыве, а дзе трашчыць сарока.
Каго багацьце смокча, як удаў.
Хто шчытны плот узьвёў да самых вокан,
Хто незаконна лесу нацягаў.
 
Хто хлебануў – ушчэрць! – вайны і гора.
Каго – дагэтуль! – доля не знайшла.
...А вось яны сьпяшаюцца у горад,
Пакуль зара на небе не ўзышла.
 
I валіцца гадзіньнік з рук Мацея,
I колецца дыван, як асака.
I сьцеражэцца чапялы Пцімея,
Што ўкрала у суседкі мужыка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.