РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каліна зімы
Полымем зыркім душу апаліла.
Полымем белым ўзьняло зь небыцця.
...Ой жа зімой закіпае каліна,
Гронка яе – як надзея жыцьця.
 
Позьняя ягадка позьняй спакусы.
Вэлюм маёвы растаў па вясне.
Запунсавела-прыпухлыя вусны
Сьвецяцца ціха-шчасьліва празь сьнег.
 
Выберу сёньня якую вандроўку,
Каб неўталоннай душы дагадзіць?
Сьветла аклікну каліну-сяброўку –
Сумам маім на мяне паглядзіць.
 
Белапушыстыя ўскінуты бровы.
Час заміраньня. I час адкрыцьця.
Доля мая – нібы гронка любові
Б’ецца над сьцішанай голькай жыцьця.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.