Па дзiкiм небе табуны Пагрозна несьлi грываў хмары, А круглагубыя збаны Гайдалi плот уздоўж хiбары. У кругаверцi над зямлёй, У гольля хрycткiм развароце Бяды пабачыўся залом, І кpоў, як соль, сьпяклася ў роце. Шыпела сонца ў абцугах – Гуло кавадла перунова. Нам чорта ў пекле зацугляць, Каб пекла з раем параўноўваў. Тым часам ведацьмеш сабе Сярод драпежнiкаў i гвалту Ты быў шчасьлiвым у журбе, Няшчасным стаць тым больш ня варта. Сабе зазнач, адвечны брат: Ня знойдзе сьвет у сьвеце згубу. І будзеш моцы набiраць, Ляжаць, расхрыстаны, пад дубам...
|
|