РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Куды ні гляну – гурбы маразоў,
Скупы праменьчык дзённага сьвяціла.
Навошта ён зьяўляецца ізноў,
Той чалавек, якога я забыла?
 
Я памірала. Тысячу разоў.
Даўжніцаю была зіме і маю.
Ды немінуча паўстае ізноў
Той чалавек, якога пазьбягаю.
 
Хто выдумаў даверлівасьці код,
Калі душой кіруе незалежнасьць?
Між намі шлях у цэлых дзесяць год,
Між намі толькі вочы і бянтэжнасьць.
 
Як вераломна – спрэс! – цьвітуць сады,
Што і гаркоты больш не заўважаю...
Чакаю – скрозь! Чакаю – назаўжды
Таго, каго пазбыла. I кахаю!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.