 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аціхлі дрэвы і шляхі, Каб голас Ваш змагла пачуць я. Так растапляюць лёд глухі Вясны жаданыя пачуцьці. Пастойце ж на гары крутой! Нам усё роўна дыхаць розна. Так белізны сваёй сьвятой Засарамаціцца бярозка. Я аддала сябе сама Ва ўладу полымя і скрухі. Каторы год між нас – зіма, Ляцяць гады, як завірухі. Сачу задумнай сіратой Адзін пагляд, што мілы зроку. Пабудзьце ж на гары крутой! Я пакланюся Вам здалёку.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|