Дарунак ці сюрпрыз Прыдбалі мне вякі? ...Па шчырасьці, уніз Да саду, да ракі. Тут балацяны хмыз I шыр ва ўсе бакі. Па радасьці, уніз Да сэрца, да рукі. Шаломам шалаша Атуліцца давер. (А я да Вас ішла Па міласьці, уверх.) Душы маёй капрыз Загояць маразы. Па гордасьці, уніз Да ўсьмешкі, да сьлязы!
|
|