РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стрыжы начныя
Стрыжы начныя, ластаўкі ў зеніце,
Хоць на хвілінку сонца запыніце.
Няўжо сюды я ехала дарма?..
Якая песьня зноў начуе ў жыце, –
Аб тым сакрэце мне не гаварыце:
Аб самым-самым – допыту няма!
 
Дажджы сівыя, бліскаўкі-маланкі,
Аціхніце ну хоць бы на сьвітанку.
Няўжо чаканы промень абміне?
Якія тут сьвіталі вышыванкі,
Зьвінелі тут якія калыханкі!..
Мне горача. Ня кройце сэрца мне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.