РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брат
Калі вакно прасьвечваюць зарніцы
I град страляе з громам неўпапад, –
Няма ў сястры
                                сардэчнае сястрыцы,
Ёсьць толькі брат. Названы мною – брат.
 
Самоты гордай скінуўшы карону,
Укленчыўшы грамам, як абразам,
Я пазваню яму па тэлефону!
Не, ён пачуе – і пазвоніць сам!
 
Бог ведае, калі наступіць ранак
I будзе сэрцу кожны промень рад.
А ноч гудзе, і ў зарыве маланак
Танюткую рабіну лупіць град.
 
Будуе межы час і крышыць сьцены,
Каб месьцечка было для шчырых сьвят.
Мой дзіўны друг і дар мой неацэнны,
Мой чуйны брат. I дзякуй лёсу – брат!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.