РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Крутыя берагі.
Аглухлыя азёры.
«Ты ёсьць – і сьвет другі!» –
Мне чуецца ў прасторы.
 
Пад купалам нябёс,
Дзе голас, як літаньне,
Такі нам выпаў лёс:
Суцэльнае чаканьне.
 
Ад промня – да тугі,
Ад жалю – да усьмеху.
«Ты ёсьць – і сьвет другі» –
Расколваецца рэха.
 
Далёкі, дарагі,
За лесам, за гарою...
Ты ёсьць – і сьвет другі! –
Сама сябе загою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.