РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Недалюбіла? Не, не палюбіла
Пазёрства, двухсэнсоўнасьць, каламуць.
Ну што б каго мая журба журыла, –
Не-не ды вострым слоўкам упякуць!
 
Але пульсуй, высокая часіна!
Выходзь, душа, са звыклых берагоў!
Memento mori? Думаю пра сына,
Пра сэрцайка чульлівае яго.
 
Па дабрыні, па шчырай песьні голад.
Налегцы мчаць гадкоў маіх вазы.
Гартуй, высокі лёс, – высокі холад!
Пякучы сьнег, прапальвай да сьлязы!
 
Зьліецца хай зь людскімі галасамі
Душа на весьнім гуку салаўя:
Аптымістычна – горкая, лясная,
Як і сама паэзія мая.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.