РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адзіночны лік
...Адгарадзіліся хваробай,
Жыцьця уласнага стратэг.
I не брылі вы па калдобах,
I не ўмярзалі ў жорсткі сьнег.
 
I на абед хоць шчаўя міска,
Ды ўсё ж – гарачая! – была.
А ці ня пёк вам ногі прысак
Ахвяр з радзімага сяла?
 
I ў жылах кроў не бушавала,
Калі пілікаў сьмерці вальс?..
I вось прайшла яна, навала,
Ля вас, дакладней – міма вас!
 
Хвароба, скажаце, цярпеньне?
А як змаглі дасюль дажыць,
Што франтавік – вайны сумленьне –
Бязбожна ў сьпіну вам глядзіць?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.