РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля траўмы
Здавалася: ні голасу, ні цела,
А ў галаве – сірэны і званы.
I аднаго тады душа хацела:
Упасьці у сівыя палыны!
 
Смылела ноч, палаты дыярама,
I чорны прывід кратаў за руку.
I знала я: рыдае дзесьці мама
I, ледзь жывая, едзе ў цягніку.
 
Кругі шляхоў, як чорныя пласьцінкі,
I смутнай хваляй – сэрца ускалых.
I курс немэдыцынскае лацінкі
«Per aspera...» – будзілі хворы слых.
 
Мне сорамна цяпер і не да твару
Маленьне прорвы воўчай ці грудка...
I знаю я: ёсьць тысячы аварый
На ўдары сэрца, думкі і радка!
 
Прайду быльлём і церпкай лебядою.
I на жыцьцё разьвяжа вочы сын.
...Гляджу, як прад усьмешкай маладою
Дрыжыць сухі, зьбянтэжаны палын.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.