РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лёгка слалася дарога,
Не скупілася надвор’е,
I ўзьляталі нашы думы
Вышай роднага парога.
Вышай коміна над хатай,
Вышай пёрыстых аблок!..
 
Ці ж дарэмна зрок і сіла
Перайшлі ў нас з самых мудрых,
Нескароных і ласкавых,
Мужных вояў, шчыраўніц?
Але ж ёсьць: лятаем ніжай!
Ніжай праўды і сумленьня,
Ніжай ласкі і даверу,
Ніжай розуму свайго.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.